×

Гуляем і вывучаем свет разам з дзецьмі

11.02.2020 16:34,

Назіраць — не так проста, як уяўляецца дарослым. Каб засяродзіць увагу дзяцей, утрымаць яе, зрабіць назіранне цікавым, я распрацавала дапаможнік, дошкуізіборд у выглядзе хаткі.

Дапаможнік дазваляе замацоўваць веды аб порах года, назвах месяцаў, назвах дзён тыдня, адзначаць стан надвор’я, ападкі. Усё гэта могуць самастойна зафіксаваць на дошцы з дапамогай стрэлачак самі дзецьмі.

Малышам самастойна прапануецца выбраць і назваць колер акенца, адкрыць яго, паглядзець, хто ж там схаваўся. 

Унутры акенца з празрыстага матэрыялу зраблены кішэнькі з карцінкамі. У залежнасці ад аб’екта назірання поры года можна мяняць.

Навучыўшыся назіраць, дзіця зможа самастойна заўважаць прыгажосць прыроды, беражліва распараджацца яе багаццямі.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальніца Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.