×

Гуляем у матэматыку

04.10.2019 14:53,

Для інтэлектуальнага развіцця маленькага чалавека, для ўдасканальвання яго ведаў аб навакольным свеце вялікае значэнне мае гульнявое асяроддзе, якое забяспечвае актыўнасць і самавыяўленне.

Вялікую ўвагу ў рабоце з дзецьмі сярэдняга дашкольнага ўзросту мы ўдзяляем развіццю гульнявых навыкаў і ўменняў, якія садзейнічаюць інтэлектуальнаму развіццю. Цікавасць дзеці праяўляюць да такіх гульняў, як “Танграм”, “Матэматычня пазлы”, “Што схавана?”, “Судоку”. Вялікую дапамогу ў пашырэнні гульнявога асяроддзя аказваюць бацькі нашых выхаванцаў. Менавіта іх рукамі зроблены дэманстрацыйны матэрыял, гульнявая кніга на ліпучках “Матэматыка для малых”.


Кацярына ДЗЕМЧАНКАВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД № 1 Навагрудка.