×

Хто многа чытае, той многа знае

09.09.2019 14:30,

У Мальскім дзіцячым садзе адбылося цудоўнае свята “Сустрэча з кнігай”. Дзяцей гасцінна запрасілі ў залу, дзе іх чакала выстава кніг,  прагляд відэафільма, гульні, загадкі і прымаўкі.

Дзеці разам з выхавальнікам разважалі для чаго патрэбны кнігі. Зрабілі выснову, што той, хто сябруе з кнігамі, шмат чаго ведае, таму жыццё такога чалавека вельмі цікавае і духоўна напоўненае.

Кніга — сапраўдны цуд, з яе можна даведацца шмат цікавага пра далёкія краіны, мінулае і сучаснасць.

Дзеці адправіліся ў вандроўку ў мінулае, даведаліся, што даўным-даўно кнігі пісаліся на камянях, гліняных дошках, папірусе, пергаменце, шоўку, бяросце. Паглядзелі відэафільм аб сучаснай вытворчасці паперы, даведаліся, што для вырабу адной тоны паперы патрэбны дзве тоны драўніны, што для яе вырабу выкарыстоўваюць драўніну клёна, бярозы, таполі. Праглядзеўшы слайды, дзеці даведаліся, як на фабрыках друкуюць кнігі, і паўтарылі правілы адносін да кніг.

Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак цудоўную кнігу казак.

Зоя МАРКУН,
выхавальніца Мальскага яслей-сада Астравецкага раёна.