×

Інтэрактыўнае кафэ “Міс Вясна”

15.03.2019 15:29,

Напярэдадні свята Восьмага сакавіка хлопчыкі 6 “А” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка падарылі аднакласніцам святочны настрой. Юныя джэнтльмены запрасілі дзяўчынак наведаць інтэрактыўнае кафэ “Міс Вясна”, дзе ўсіх чакалі цікавыя конкурсы. Хлопчыкі прапанавалі пакаштаваць усім смачныя ласункі, якія падрыхтавалі разам з бацькамі.

Захапляльныя і вясёлыя конкурсы “Рассмяшы Несмяяну”, “Угадай мелодыю”, “Арт-цырульня“ стваралі ў імправізаваным кафэ добры настрой. Асабліва дзяўчынкам спадабаўся конкурс “Дэгустацыя”, падчас якога з завязанымі вачыма маленькія гаспадыні адгадвалі стравы.

Хлопчыкі дарылі дзяўчынкам маленькія сэрцайкі.

Свята запомніцца  ўсмешкамі, добрымі словамі, віншаваннямі.

Аксана БОРЫС,
класны кіраўнік 6 “А” сярэдняй школы № 5 Навагрудка.