×

ІТ для дашкольнікаў

10.02.2020 12:51,

У цяперашні час інфармацыйных тэхналогій педагогі вымушаны ісці ў нагу з часам, прыдумляць новыя спосабы развіцця і навучання дзяцей, зыходзячы з запытаў сучаснага грамадства. У школах камп’ютары выкарыстоўваюцца досыць даўно, а вось у дзіцячых садках — нядаўна.

Выкарыстанне камп’ютара аказвае істотны ўплыў на розныя бакі псіхічнага развіцця. Развіваюцца ўспрыманне, увага, памяць, мысленне, дробная маторыка. Пачас камп’ютарнай гульні важнае значэнне набывае ўменне планаваць свае дзеянні, апярэджваць вынік. Значна ўскладняецца працэс дзіцячай дзейнасці: дашкольнікі павінны дзейнічаць рукамі, націскаючы клавішы на клавіятуры або кіруючы мышшу, і адначасова назіраць за зменлівым малюнкам на экране. Менавіта гэты момант аказвае ўплыў на агульнае псіхічнае развіццё дзяцей. У працэсе дзеянняў з намаляванымі на экране прадметамі і з’явамі ў дзяцей фарміруюцца рухомыя ўяўленні і вобразы, якія служаць асновай для пераходу ад мыслення наглядна-дзейснага да наглядна-вобразнага.

У нашай установе дашкольнай адукацыі абсталяваны спецыяльны камп’ютарны клас. Дзеці з задавальненнем наведваюць такія заняткі.

Ганна ПУЗЫРОВА,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 4 Астраўца.