×

Калядны анёл

08.01.2020 14:53,

Сімвал Каляд — калядны анёл: можна загадваць жаданне, прасіць яго ахоўваць дом, сям’ю, блізкіх і дарагіх людзей. 

У калядныя святочныя дні прынята дарыць фігуркі анёлаў. Такі падарунак мы з дзеткамі зрабілі сваімі рукамі са звычайнай белай паперы, складзенай гармонікам. 

Беласнежныя добрыя анёлы прызначаліся  для самых блізкіх. Дзеці пералічвалі тых, да каго завіталі іх анёлачкі. Анёлачкі Мікіты і Максіма завіталі да каханай матулі, Верачкі — да малодшай сястрычкі, а Кіпрыянаў анёлак паслужыць абярэгам яго сям’і.

Было вельмі цікава слухаць апавяданні дзяцей. Кожнае з іх хацела, каб зробленыя імі анёлкі абаранялі і захоўвалі спакой блізкіх.

 

Таццяна ОРСІЧ,
выхавальніца дашкольнай адукацыя Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.