×

Казка ў госці да нас прыйшла

07.02.2020 16:23,

“Ура! Сёння тэатр!” — крычалі нашыя дашкаляты, калі беглі ў музычную залу на прадстаўленне лялечнага тэатра. А як жа інакш, бо сустрэча з казкай — гэта заўсёды так выдатна!

Дзяцей зачароўваюць дзеянні за шырмай. Там выступаюць знаёмыя і зразумелыя лялькі-бібабо. Малыю любяць усіх: няхай гэта будзе добры калабок ці хітрая лісічка, злосны воўк ці баязлівы зайчык. Сёння ўвазе дзяцей былі прадстаўлены две казкі: “Чароўная смятана”, “Як  зайчаня Сцёпа ў лесе заблудзілася”.

Музычныя кіраўнікі ясляў-сада № 6 Навагрудка Алена Шутава, Юлія Папіж, Лідзія Анішчык праводзяць лялечны тэатр штоквартальна і кожны раз знаёмяць выхаванцаў з новымі персанажамі. Выбар лялек-бібабо вялікі і перыядычна абнаўляецца. Дзецям падабаюцца і класічныя казкі, і сучасныя інсцэніроўкі.

Тэатральныя пастаноўкі вучаць малых быць добрымі, разумнымі і спагаднымі.

Алена ШУТАВА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 6 Навагрудка.