×

Кніга як мудры сябар

25.03.2020 16:43,

У старэйшых спецыяльных групах яслі-сада № 10 Навагрудка прайшло свята – выстава праваслаўнай дзіцячай літаратуры, прысвечанае Дню праваслаўнай кнігі.

У гэты дзень дзеці акунуліся ў свет казкі. Да іх у госці прыйшоў казачны персанаж, які зусім не ведаў, для чаго патрэбны кнігі і як з імі абыходзіцца. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі песні, удзельнічалі ў віктарыне “Адгадай мелодыю”. Дзеці паказалі веданне любімых казак і навучылі казачнага героя беражліва адносіцца да кніг.

З аповеду кіраўніка праваслаўнага гуртка Людмілы Лук’янчук выхаванцы даведаліся пра першую друкаваную кнігу, пра гісторыю кнігадрукавання на Русі і выдаўцоў славянскай азбукі, а таксама пра важнасць хрысціянскіх кніг у жыцці людзей, пра тое, які след у душы чалавека можа пакінуць друкаванае духоўнае слова.

У заключэнні свята ўсе прысутныя пачулі мудрыя і карысныя парады ад святара, а хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў падарунак ад яго новыя праваслаўныя выданні з серыі “Зярняткі”, якія распавядаюць пра дружбу, сціпласць, міласэрнасць і паслухмянства бацькам.

Вольга ЦІШУК,
выхавальнік старэйшай спецыяльн
ай «А» группы яслі-сада № 10 Навагрудка.