×

Курэнне ці здароўе — выбірайце самі!

25.11.2019 14:41,

Вучні Любчанскай сярэдняй школы далучыліся да рэспубліканскай антытытунёвай акцыі, якая праводзілася з 18 па 21 лістапада. 18 лістапада на агульнашкольнай лінейцы быў дадзены старт  акцыі.

Кожны дзень дзяцей чакала многа цікавых падзей як на занятках, так і на перапынках. На працягу тыдня ў фае ўстановы і кабінеце інфарматыкі дэманстраваліся відэаролікі аб шкодзе курэння. Флэшмоб, што праводзіцца ў час рухомых перапынкаў, праходзіў пад лозунгам “Здароўе для ўсіх”. Старшакласнікі аформілі інфармацыйны стэнд аб электронных цыгарэтах і прайшлі тэсціраванне “Шкода курэння”, каб яшчэ раз упэўніцца ў сваіх ведах, а малодшыя школьнікі арганізавалі выставу малюнкаў “Курэнню — бой!”.

Для вучняў 7—8 класаў быў арганізаваны прагляд відэачасопіса “Небяспечная зона — курыльныя сумесі”. Пад дэвізам “Мы супраць курэння” прайшла спартыўна-гульнявая праграма “Вас выклікае Спартландыя”. У апошні дзень тыдня старшакласнікі выйшлі на вуліцы пасёлка, раздавалі мясцовым жыхарам лістоўкі і буклеты “Кінь цыгарэту”.  

Далучайцеся да нас! Вучні нашай установы выбіраюць здароўе!

Людміла ЛАЗАР,
настаўніца біялогіі Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.