×

Лагер “Малышок” сустракае новых сяброў

06.07.2019 11:05,

У сонечны ліпеньскі дзянёк 45 хлопчыкаў і дзяўчынак 6—10 гадоў з гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі Смаргонскага раёна сустрэліся ў аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Малышок”. 9 дзён хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць яркія ўражанні, незабыўныя пазітыўныя эмоцыі, вясёлая кампанія.

Праграма змены насычаная і разнастайная: чаргуюцца аздараўленчыя, інтэлектуальныя, пазнавальныя мерапрыемствы. Па легендзе, усе выхаванцы ператвараюцца ў жыхароў чароўнай краіны дзяцінства. На працягу змены яны пабудуюць сваю ўнікальную краіну, дзе кожны дзень будзе  насычаны рознымі гульнявымі, святочнымі дзеяннямі. Прыдумаюць новыя вуліцы, заселяць чароўны горад (які ў кожнага атрада свій) незвычайнымі раслінамі, жывёламі. У кожнага горада ёсць таямніца, або разыначка, якая адлюстроўваецца ў сямейным кутку, ёсць і свой герб.

Кожны дзень жыцця лагера пройдзе пад пэўным дэвізам і з эмацыянальным настроем. Наперадзе дзяцей чакае дзень роднай зямлі, дзень рэспублікі, дзень рэкордаў, дзень бяспекі і іншыя. А разнастайныя конкурсна-забаўляльныя праграмы, экскурсіі, гульнявыя пляцоўкі, дыскатэкі згуртуюць і зробяць летні адпачынак максімальна актыўным, разнастайным і незабыўным.

Алена ПЕТУХ,
дырэктар лагера Малышок”.