×

Лета — гэта выдатна!

07.08.2019 14:27,

Супрацоўнікі дзіцячага садка № 6 Навагрудка рады вітаць сваіх выхаванцаў пасля двухтыднёвага перапынку. У нашым садзе зноў пануе атмасфера цяпла і хатняй утульнасці. Наша падарожжа ў краіну дзяцінства працягваецца!









Усе намаганні супрацоўнікаў накіраваны на аздараўленне і загартоўванне дзіцячага арганізма. Задача выхавальнікаў ў тым, каб максімальна выкарыстоўваць спрыяльныя для ўмацавання здароўя дзяцей ўмовы летняга часу, дамагчыся, каб дзеці адужалі, паправіліся і загартаваліся. Кіраўнік фізічнага выхавання Ларыса Капля, музычны кіраўнік Юлія Папіж і выхавальнікі ствараюцць спрыяльныя ўмовы для рухальнай актыўнасці дзяцей і ўзмацнення аздараўленчага ўздзеяння фізічных практыкаванняў. Усе кампаненты фізкультурна-аздараўленчай работы праводзяцца на адкрытым паветры. Гэта прыводзіць дзяцей у добры настрой.

Ларыса КАПЛЯ,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 6 Навагрудка.