×

Летнія канікулы на ўсе 100

11.07.2019 15:09,

Як правесці канікулы з карысцю і не сумаваць, ведаюць вучні Паляцкішскай сэрэдняй школы Воранаўскага раена. Сакрэту няма — трэба сабрацца з сябрамі, здзяйсняць добрыя ўчынкі, вывучаць гісторыю роднага краю, пазнаваць таямніцы роднай мовы.


Шмат мерапрыемстваў праходзіць у час летняй занятасці для навучэнцаў школы “Лета-2019: летнія канікулы на ўсе сто”.

Так, у падрыхтоўцы да святкавання Дня беларускай мовы вучні пазнаёміліся з беларускай лялькай і беларускімі народнымі гульнямі. Пагулялі ў гульню “Хто хутчэй перакладзе слова”. На працягу дня стараліся размаўляць па-беларуску.

Пабывалі ў кафетэрыі, дзе дзецям прапанавалі беларускую страву “Бульба смажаная”.

Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.