×

Любімым настаўнікам прысвячаецца

08.10.2019 15:56,

У Макараўскім яслях-садзе — сярэдняй школе Бераставіцкага раёна праводзіцца сістэмная прафарыентацыйная работа. Вялікая ўвага ўдзяляецца рэкламе прафесіі настаўніка. Ва ўстанове працуюць педагогамі чатыры выпускніцы школы, кіруе школай таксама выпускніца, а ў гэтым навучальным годзе педагагічны калектыў папоўніўся маладымі спецыялістамі, сярод якіх і выпускніца нашай школы.

У рамках святкавання прафесійнага свята Дня настаўніка ва ўстанове адукацыі на працягу тыдня праходзілі мерапрыемствы, мэта якіх — прыцягненне ўвагі да прафесіі педагога. Пры правядзенні дня самакіравання навучэнцы прымералі на сябе ролю настаўніка. А святочная праграма “Вам, настаўнікі” паказала, з якой любоўю і ўдзячнасцю нашы дзеці ставяцца да сваіх педагогаў. Удзел у конкурсе “Сэлфі з настаўнікам” дапамог не толькі развіць крэатыўнасць, але і спрыяў узняццю іміджу настаўніка. Фотаздымкі з настаўнікамі, якія прынеслі дзеці, леглі ў аснову стварэння відэароліка “Любімым настаўнікам прысвячаецца”, які дэманстраваўся падчас святочнай праграмы.


Члены валанцёрскага атрада “Данка” актыўна ўключыліся ў рэалізацыю абласной акцыі “За вашу працу дзякуем, настаўнікі”. У рамках акцыі ва ўстанове працавала школьная пошта, падчас якой кожны жадаючы змог адправіць віншаванне свайму настаўніку. Затым валанцёры разносілі віншаванні адрасатам, не пакінулі без віншаванняў і ветэранаў педагагічнай працы.


Алена БУДНІЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.