×

Люблю і ганаруся!

15.03.2019 11:42,

15 сакавіка 2019 года наша краіна святкуе 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Макараўскім яслях-садзе — сярэдняй школе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці праходзяць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды гэтай падзеі.

Ва ўсіх класных калектывах праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны. Навучэнцы пазнаёміліся з Асноўным законам нашай краіны, замацавалі веданне сваіх правоў і абавязкаў, старэйшыя навучэнцы прачыталі і абмеркавалі некаторыя артыкулы галоўнага дакумента нашай радзімы.

У час правядзення віктарыны “Мая Радзіма — Беларусь” праверылі і папоўнілі веды аб гісторыі, традыцыях, знакамітых людзях не толькі Беларусі, але і малой радзімы — Бераставіччыны. 

Акцыя “Заспяваем гімн разам”, праведзеная сумесна з філіялам па культурнай дзейнасці ў вольны час аграгарадка Макараўцы, дала магчымасць адчуць гонар за Беларусь, за свой народ.

Алена БУДНІЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.