×

“Масленіца ідзе, бліны-мёд нясе”

05.03.2020 15:10,

Масленіца — выдатнае, светлае і радаснае свята праводзінаў зімы і сустрэчы вясны. У дзіцячым садзе гэта выдатны спосаб пазнаёміць дзяцей са звычаямі і абрадамі, прывіць любоў і павагу да гісторыі краіны, ды і проста правесці весела час.

Увесь тыдзень выхаванцы ясляў-сада № 3 Навагрудка знаёміліся з традыцыямі і гісторыяй Масленіцы. Педагогі стараліся расказаць у даступнай форме правытокі свята і яго сімволіку, чаму масленічны тыдзень заканчваўся Даравальнай нядзеляй. А ў пятніцу, 28 лютага, у яслях-садзе зладзілі вулічнае гулянне “Масленіцаідзе, бліны-мёд нясе” з песнямі і скокамі, з конкурсамі, народнымі гульнямі і забавамі. Дзеці ад душы весяліліся, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў жартоўных эстафетах, спявалі і гулялі.

Вольга ПУЛКО,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 3 Навагрудка.