×

Маё першае лета ў дзіцячым садзе

20.08.2019 17:07,

Лета адзін з найважнейшых этапаў у развіцці дзяцей, умацаванні іх здароўя. Задача калектыву нашага ясляў-сада 10 Навагрудка арганізаваць жыццё дзяцей у дзіцячым садзе такім чынам, каб за лета кожнае дзіця атрымала зарад бадзёрасці і правяло гэты час з радасцю і задавальненнем. Педагогі імкнуцца зрабіць жыццё дзяцей пазнавальным і цікавым.

Нягледзячы на прастату, гульні з мячом вельмі карысныя для дзяцей, бо развіваюць практычна ўсе віды мышц. І не важна, кідае малое мячык або ловіць, яно трэніруе каардынацыю рухаў і зрок. Гульні з пяском і вадой задавальняюць дзяцей і дарослых, але гэта не толькі весела, але і карысна ў плане аздараўлення і знаёмства малых з навакольным светам. Дзецям падабаецца дакранацца да пяску, перасыпаць яго з аднаго вядзерца ў другое, ляпіць з пяску фігуркі. Любяць дзеці таксама плёскацца ў вадзе, кідаць у ёмістасць з вадой розныя прадметы. Такія гульні добра ўплываюць на псіхіку дзетак, супакойваюць, гасяць негатыўныя эмоцыі.

Лета дае магчымасць напоўніць жыццё дзяцей яркімі ўражаннямі, нечаканасцямі, задавальненнем і прыгажосцю. Наша задача — стварыць умовы для арганізацыі летняга адпачынку выхаванцаў, захаваць і ўмацаваць іх здароўе.

Алена ШЫРАЕВА,
выхавальніца ясляў-сада № 10 Навагрудка.