×

Месяц чарадзейства

06.01.2020 14:50,

У снежні традыцыйна стартуе самая чароўная акцыя “Цуды на Каляды”. Валанцёры атрада “Клопат” Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна былі гатовыя дарыць дабро тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

Падчас акцыі навучэнцы ў вобразе Дзеда Мароза, Снягуркі і вясёлага клоўна наведалі яслі-сад на тэрыторыі вёскі, павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы і адзінока пражываючых жыхароў вёскі.

Валанцёры ўпэўненыя, што няма большага шчасця, чым рабіць дабро і дарыць людзям хвіліны радасці.

Алена ВІШНЕЎСКАЯ,
педагог-арганізатар Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна.