×

Моцныя, спрытныя, умелыя!

14.08.2019 10:44,

Пачатак жніўня выхаванцы Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці пачалі пад дэвізам “Мы і спорт”. Была арганізавана спартыўная квест-гульня “Моцныя, смелыя, спрытныя, умелыя!”.

Галоўнай мэтай мерапрыемства была прапаганда здаровага ладу жыцця і далучэнне дзяцей да фізічнай культуры і спорту.

Падчас квест-гульні дзеці шукалі канверты са спартыўнымі заданнямі, якія потым з задавальненнем выконвалі. Заданні “Скачы як кенгуру” паказала майстэрства дзяцей скакаць на фітболах, “Перанясі мяч” — хуткасць і спрытнасць.

У заключэнні гульні хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на самае галоўнае пытанне, што спорт — гэта здароўе. Зразумелі яны гэта пасля таго, як прайшлі квест-гульню да канца і разгадалі слова-загадку.

Марына ГРЫНЬ,
кіраўнік фізічнага выхавання Дюбчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.