×

Моладзь — наша будучыня

24.03.2020 11:32,

Моладзь у сучасным свеце — якая яна? На гэтае пытанне ёсць шмат розных меркаванняў, а вось моладзь Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна актыўная, ініцыятыўная, паспяховая, смела крочыць па жыцці і дабіваецца пастаўленых мэт. А доказам гэтаму служаць перамогі ў розных конкурсах, спаборніцтвах, удзел у школьных, раённых і абласных мерапрыемствах.

На гэтым тыдні члены первічнай арганізацыі ўстановы адукацыі актыўна ўключыліся ў рэалізацыю мерапрыемстваў у рамках тыдня ГА “БРСМ” “БРСМ: Будзь з намі”, мэта якога — папулярызацыя маладзёжнага руху, праяўлення лідарскага і творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення.

У рамках тыдня адбылася цікавая сустрэча з першым секратаром Бераставіцкага РК І.М.Вайцюк. Вялася размова аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі, аб акцыях і праектах. Ірына Міхайлаўна расказала аб рабоце ГА “БРСМ” у інтэрнэт-прасторы, звярнула ўвагу на магчымасць выкарыстання сацыяльных сетак не толькі для зносін, але і для знаёмства з дзейнасцю маладзёжнай грамадскай арганізацыі. Ірына Міхайлаўна ўручыла членскія білеты і значкі ГА “БРСМ”. Пярвічная арганізацыя папоўнілася пяццю членамі. У правядзенні дыялогу “Моладзь сёння” прыняла ўдзел і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Макараўцы” Алеся Мікалаеўна Капіца, якая падзялілася ўспамінамі аб сваім удзеле ў дзейнасці  ГА “БРСМ”.

Тыдзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі. Ччлены пярвічнай арганізацыі праводзілі рухомыя гульні і гульнявыя праграмы з выхаванцамі дзіцячага садка і малодшымі школьнікамі, прымалі ўдзел у абласной акцыі “Моладзь! Клікні ЗОЖ!”, арганізавалі і правялі спартыўную квест-гульню “Здаровая моладзь — багацце краіны”, добраўпарадкавалі тэрыторыю каля помнікаў загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе сярод каманд установы і пагранічнай заставы, дзе прадэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку і лоўкасць, а ў час правядзення флэшмобу пад дэвізам “Стыльна: думаць пазітыўна, быць здаровым, жыць актыўна!” заклікалі далучыцца да здаровага ладу жыцця і адмовіцца ад шкодных звычак.

Мерапрыемствы тыдня яшчэ раз даказалі, што наша моладзь не сядзіць на месцы, а смела крочыць па жыцці, дзейнічае, праяўляе лідарскія якасці і прапагандуе здаровы лад жыцця.

Алена БУДНІЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.