×

Нам школа зноў дзверы адчыніла свае...

03.09.2019 11:33,

Верасень сваім пачаткам парадаваў усіх сонечным надвор’ем, тым самым ахінуўшы святочны Дзень ведаў яшчэ большай цеплынёй і радасцю. Галоўная школьная падзея адбылася і ў сярэдняй школе № 7 Навагрудка, самай шматлікай па колькасці вучняў у нашым раёне.

102 першакласнікі — гэта новае пакаленне ў нашай вялікай дружнай школьнай сям’і! У гэтую кранальную хвіліну побач з імі самыя блізкія людзі — мамы і таты, бабулі і дзядулі трымаюць моцна за руку, дапамагаюць пераадолець хваляванне перад уваходам у будучыню, у якой трэба будзе спасцігаць непазнанае, нязведанае, адкрываць саміх сябе і велізарны свет. Хай іх крокі па цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе будуць упэўненымі і паспяховымі.

Вольга КУР’ЯН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 7 Навагрудка.