×

Народная цацка — люстэрка культуры

08.10.2019 15:26,

Народная цацка — старадаўні від народнага мастацтва, выразнік нацыянальнай культуры. Таму ў Любчанскім цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна народная цацка не толькі прысутнічае, але і выкарыстоўваецца ў самастойных гульнях дзяцей. 

Выхавальнікі дашкольнай установы выкарыстоўваюць у практыцы работы з дзецьмі народныя казкі і песні, народныя гульні, што садзейнічае грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміруе іх нацыянальную самасвядомасць.
Падчас заняткаў “Свята цацкі” ў спецыяльнай групе дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі цацак і матэрыяламі, якія выкарыстоўваліся пры іх вырабе.

Знаёмства з народнай цацкай планую і ў нерэгламентаванай дзейнасці. Калі звяртаю ўвагу дзяцей на ту ці іншую цацку, якая ёсць у групе, прапаную ўважліва яе разгледзець, распавядаю сама і заахвочваю дзяцей да выказвання ўласных уражанняў і меркаванняў пра цацку.

З дапамогай педагога выхаванцы шырэй знаёмяцца з рознымі відамі цацак, гістарычнымі аспектамі іх вырабу.


Ілона ВАЛЕНЦЮКЕВІЧ,
выхавальнік Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна.