×

Навагоднія прыгоды ў Бацініках

09.01.2020 15:53,

Напярэдадні Новага года першых гасцей прыняла рэзідэнцыя Снягуркі ў сядзібе Путкамераў у Больцініках Воранаўскага раёна. 63 навучэнцы нашай школы ахвотна прыехалі ў госці да Снягуркі.  

Дзеці смела ступілі на поўную цудаў сцяжынку казак, каб сустрэцца з унучкай Дзеда Мароза. Па дарозе іх чакалі іспыты, якія падрыхтавалі казачныя героі. Яны змаглі разгадаць загадкі Бабы Ягі і яе памочніка Ката Баюна, перамаглі Снежную Каралеву, пераадолелі перашкоду, падрыхтаваную Кікімарай. За гэта Дзед Мароз і Снягурка пачаставалі іх салодкімі прызамі. 

На працягу ўсяго прадстаўлення з твараў дзяцей не сыходзілі ўсмешкі. Напэўна, сядзіба Снягуркі стане любімым і папулярным месцам адпачынку ў дзяцей і іх бацькоў у наступным годзе. 

 

Наталля МІНАКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.