×

Навагодня@ казка

08.01.2020 15:00,

З вялікім нецярпеннем чакае дзятва канікул, а зімовых — удвая! Гэта час Дзеда Мароза і Снягуркі, навагодняй ёлкі і падарункаў, зімовых гульняў і забаў. Усё гэта знайшлі хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй школы № 5 Навагрудка ў аздараўленчым лагеры “Навагодня@ казка”. 

У чароўны свет цудаў запрасілі выхаванцаў лагера казачныя героі на адкрыццё лагернай змены. Навучэнцы 4-5 класаў падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Ура! Канікулы! Новы год!”. На сцэне сабраліся героі розных казак, каб радасна сустрэць Новы год і падарыць настрой сваім сябрам. 

Навагоднія святы ўпрыгожваюць адпачынак дзяцей на канікулах. А “Навагодня@ казка” падрыхтавала выхаванцам яшчэ шмат сюрпрызаў і ўражанняў.

Ілона ПЛОТНІКАВА, 
старшы выхавальнік аздараўленчага лагера “Навагодняя казка” сярэдняй школы № 5 Навагрудка.