×

Неверагоднае месца

21.08.2019 14:33,

Менш чым за 50 кіламетраў ад сталіцы, на беразе ракі, знаходзіцца цэлы комплекс старадаўніх пабудоў. Гэта парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула”.

Ён створаны на месцы сядзібы шляхецкага роду Ленскіх і дазваляе з галавой акунуцца ў гісторыю і культуру Беларусі ад першабытнасці да пачатку XIX стагоддзя. Гэта неверагоднае месца наведалі выхаванцы летняга аздараўленчага летніка “Радзімічы” Навагрудскага раёна.

Ужо ў пачатку экскурсіі мы адразу акунуліся ў атмасферу гэтага выдатнага месца. Нас сустракалі з музыкай коннікі ў гістарычных касцюмах. На працягу ўсёй экскурсіі дзеці былі не пасіўнымі слухачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі. Пры наведванні зброевай майстэрні дзеці не толькі змаглі ўбачыць, як куюць зброю, але і паўдзельнічаць у гэтай справе. Таксама нам прадэманстравалі розныя віды зброі, якая была распаўсюджана сярод беларускай шляхты.

 

Акрамя гэтага, мы актыўна паўдзельнічалі ў будаўніцтве замка, расколваючы камяні, і на ўласным вопыце адчулі гісторыю Беларусі як краіны замкаў.

Анастасія ГРЫГОР’ЕВА,
выхавальніца аздараўленчага летніка “Радзімічы” Навагрудскага раёна.