×

Незвычайная экскурсія

04.10.2019 12:32,

Разуменне паняццяў дзяржавы і права, захавання законаў і выканання грамадзянскіх абавязкаў неабходна выхоўваць з дзяцінства. І ў гэтым вялікі эфект дае нагляднае знаёмства хлопчыкаў і дзяўчынак з судовай уладай і яе спецыфікай.

У верасні навучэнцы прававога 8 “А” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні наведалі cуд Смаргонскага раёна і ў суправаджэнні вядучага спецыяліста суда Кацярыны Гурынай здзейснілі экскурсію.

Васьмікласнікам паказалі некалькі залаў, дзе вядуцца судовыя працэсы, архіў. Вучні змаглі пасядзець на месцы дзяржаўнага абвінаваўцы і абаронцы, здолелі адчуць сябе ў ролі суддзяў, убачылі сапраўдную мантыю. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікаў агляд вартавога памяшкання, камер, дзе чакаюць пачатку судовага пасяджэння падсудныя. Навучэнцы пазнаёміліся са старшынёй суда. Акрамя таго, дзецям расказалі аб функцыянальных абавязках работнікаў апарату раённага суда.
Сустрэча атрымалася насычаная і цікавая.

 

Валянціна ЛУКОШКА,
класны кіраўнік 8 “А” сярэдняй школы № 7 Смаргоні.