×

Па слядах Перамогі

25.11.2019 14:41,

23 лістапада на базе Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі піянеры прайшліся па слядах Перамогі — выканалі заданні на станцыях маршрута: “Кастровая”, “Вялікія палкаводцы”, “Песня салдацкая”, “Піянерскі КВІЗ “Знай нашых”.

Самай цікавай станцыяй аказалася апошняя: са знойдзеных фрагментаў пазла ўдзельнікі склалі QR-код і прасканавалі яго. Пасля гэтага з’явілася відэа з заданнем ад Цэнтральнага савета БРПА — зрабіць фота ў выглядзе зоркі і запусціць чэлендж у сацыяльныя сеткі пад #паслядахПерамогі.

Пераможцамі квест-гульні стала каманда “Сталкер” з піянерскай дружыны імя У.Дубініна (гімназія Шчучына). З другім месцам павіншавалі каманду з піянерскай дружыны імя М.Казея “Факел” (Галавічпольскі дзіцячы сад — сярэдняя школа). Трэцяе месца атрымала каманда “Перамога” з піянерскай дружыны імя З.Касмадзям’янскай (сярэдняя школа № 2 Шчучына).

Усяго ў квест-гульні прынялі ўдзел 12 каманд.

Пасля падвядзення вынікаў удзельнікаў павіншавалі творчымі нумарамі піянеры-лідары Данііл Чарнавокі і Наталля Гарбіна з сярэдняй школы № 3 Шчучына.

Вікторыя ШЫЛКО,
старшыня раённага савета БРПА.
Фота Л.Немна.