×

Пачаўся навучальны школьны год...

02.09.2019 16:13,

У краіну ведаў, поўную цікавых адкрыццяў, быў дадзены старт 1060 дапытлівым вучням сярэдняй школы № 7 Смаргоні 2 верасня падчас урачыстай лінейкі.

У пачатку свята права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена прызёрам ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды Еве Шэвярэнка, Ганне Дудко і Лізавеце Лабковай.

У знамянальны час перад далёкай дарогай у цудоўную краіну ведаў са словамі віншавання да ўсіх вучняў звярнуўся дырэктар школы Аляксандр Джумкоў.

У якасці ганаровых гасцей на ўрачыстай лінейцы прысутнічалі намеснік старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Шчабярака і намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Антон Курыловіч. Пасля слоў віншавання Таццяна Шчабярака ўручыла вучаніцы 8 “А” класа Настассі Крапіўніцкай грамату і прысуджаную Смаргонскім раённым Саветам дэпутатаў і Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам грашовую прэмію за дасягнутыя высокія паказчыкі ў спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Ад імя першых настаўнікаў да 110 першакласнікаў звярнулася Таццяна Высоцкая. Пасля яе віншавання са словамі прывітання выступілі вучні 11-га класа, якія разам з дзесяцікласнікамі ўручылі сваім маленькім сябрам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Права даць першы званок было прадастаўлена 11-класніку Дзмітрыю Варапаеву і вучаніцы 1 “А” класа Міраславе Макуцэвіч.

Марыя ГОВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 7 Смаргоні.