×

Падарункі ад “Белпошты”

08.01.2020 14:55,

Каб парадаваць дзяцей у навагоднія і калядныя святы, у рамках акцыі “Нашы дзеці” Нягневіцкі ДЦРД Наварудскага раёна з падарункамі наведала начальнік аддзялення паштовай сувязі аг. Нягневічы Людміла Мікалаеўна Лісоўская, якая павіншавала дзяцей са святам і прынесла святочныя падарункі.

З задавальненнем і цікавасцю малышы разглядалі дзіцячыя развіццёвыя кніжкі, расфарбоўкі з налепкамі і галаваломкамі дзіцячыя часопісы. І рознакаляровыя ручкі для пісьма і малявання, якія падарылі кожнаму, прыйшліся дзецям даспадобы. 

Дзякуй такой магчымасці парадаваць чарговы раз нашых выхаванцаў!

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальніца дашкольнай адукацыя Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.