×

Падарункі для мам і бабуль

15.03.2019 14:20,

7 сакавіка ў нашай установе прайшло музычна-забаўляльнае мерапрыемства для дзяцей і бацькоў, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню. Дзеці вельмі стараліся парадаваць дарагіх матуль і мілых бабуль. Разам з выхавальнікамі яны спявалі песні і танцавалі, гулялі са сваімі матулямі ў гульні. Таксама для любімых і дарагіх людзей хлопчыкі падрыхтавалі тэатралізаванае музычна-харэаграфічнае прадстаўленне “Бабулі”, а дзяўчынкі парадавалі мам танцам “Модніца”. Некаторыя, гледзячы на сваіх дзяцей, не маглі стрымаць слёз.

У вольны час выхаванцы рознаўзроставай групы Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы напярэдадні шчыра працавалі над падарункамі для матуль і бабуль.  Ні адна мама не засталася без падарунка, кожнае дзіця падарыла сваёй матулі прыгожую кветачку, з любоўю зробленую сваімі рукамі.

Свята, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзіцячага садка атмасферу вясновай радасці і шчасця. Спадзяёмся, што святочны настрой і прыемна праведзены адпачынак застануцца з гледачамі на доўгі час.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.