×

Падарыць радасць

08.10.2019 15:59,

У Міжнародны дзень пажылых людзей удзельнікі валанцёрскага атрада “Ад сэрца да сэрца” сярэдняй школы № 5 Наварудка са святочным канцэртам наведалі Цэнтр кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў.

Канцэрт прайшоў пад дэвізам “Гадоў да 100 расці вам без старасці!” Песні, вясёлыя прыпеўкі, шчырыя віншаванні ад вядучых, танец самых маленькіх удзельнікаў і смешныя сцэнкі не пакінулі ўдзельнікаў свята абыякавымі. А сардэчная размова юных артыстаў з пажылымі людзьмі яшчэ больш зблізіла два пакаленні: парады і ўспаміны старэйшых дапаўнялі навізну адкрыццяў дзяцей.

Для навучэнцаў нашай школы такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй. Дзецям падабаецца дарыць бабулям і дзядулям добры настрой, а наўзамен бачыць цёплы погляд і чуць словы падзякі.


Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Навагрудка.