Падзяліліся вопытам духоўнага выхавання

- 20:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара” на базе абласнога рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні СШ № 1 Навагрудка “Святло” адбыўся семінар з выкладчыкамі факультатыўнага курса“Асновы праваслаўнай культуры” з горада Слоніма.

Мы былі рады сустрэчы. Дырэктар школы Ала Барысаўна Сталярчук на круглым стале прадставіла працу ўстановы ў рамках праекта. Таксама вопытам работы па тэме “Асновы праваслаўнай культуры як прадмет” падзялілася настаўніца Ніна Аляксандраўна Пашкевіч.

Лялечны тэатр “Батлейка” парадаваў прысутных казкай “Што лягчэй?”. Гасцям быў прадстаўлены творчы праект у пачатковай школе “Хрысціянскія запаведзі — крыніца маральных нормаў і правілаў”. Увагу прыцягнула класная гадзіна “Любі бліжняго твайго…” (1 “А” клас, класны кіраўнік Валянціна МікалаеўнаПадалянчык), школа маральнасці “Паважай бацьку твайго і маці тваю…” (3 “Б” клас, класны кіраўнік Алена МіхайлаўнаКісляк), гадзіна зносін “Не крадзі” (4 “Б” клас, класны кіраўнік Ларыса Мікалаеўна Сёмуха).

Затым усе сустрэліся на занятках аб’яднання па інтарэсах “Роўны навучае роўнага”, дзе паўдзельнічалі ў інтэрактыўным дыялогу “Гэта складанае слова“настаўнік”?!”, які правяла настаўніца інфарматыкі Наталля Вячаславаўна Клок. Мы разбіраліся ў паняццях настаўнік, педагог, выкладчык. Азнаёміліся з праектам этычных правілаў педагагічнага работніка.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Не толькі папрацавалі, але і адпачылі душой… Далей гасцей чакала паломніцкая паездка.

Наталля КЛОК,
настаўніца інфарматыкі СШ № 1 г. Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий