×

Пальчыкавыя гульні

15.03.2019 14:25,

За апошнія гады значна павялічылася колькасць дзяцей са слаба развітым маўленнем.

Навукай даказана, што пальцавая маторыка і моўная функцыя цесна звязаныя паміж сабой: калі адпавядаюць узросту рухі пальцаў, то, значыць, і маўленне.

Уменне працаваць пальчыкамі прыходзіць да дзяцей не адразу, таму педагогі ясляў-сада № 10 Навагрудка далучаюць выхаванцаў да гульнявой дзейнасці, выкарыстоўваючы сыпкія рэчывы (крупы).

Гульні-заняткі з крупамі стымулююць развіццё пачуццёвага ўспрымання дзіцяці, стымулююць працэс маўленчага і разумовага развіцця. Пальчыкі становяцца больш гнуткія, успрымальныя да дробных дэталяў, што спрыяе развіццю ў дзіцяці маўлення.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Навагрудка.