×

Паляўнічыя за макулатурай

10.09.2019 14:48,

Штогод знікае 13 мільёнаў гектараў дрэў, а вырастае толькі 6. Калі падлічыць, то за адну секунду на планеце знікае лес памерам з футбольнае поле! Таму праблема экалогіі лесу вельмі актуальная: нельга засмечваць тое месца, дзе мы ўсе жывём.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Зробім свет чысцейшым” навучэнцы Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна ператварыліся ў паляўнічых за макулатурай. На працягу дзвюх гадзін дзеці, педагогі, бацькі з энтузіязмам і з духам саперніцтва прыносілі і здавалі старыя часопісы, газеты, скрынкі, пакеты. Агульнымі намаганнямі было сабрана 150 кілаграмаў макулатуры (ва ўстанове адукацыі 40 вучняў).

Мы сёння захавалі 3 дрэвы, бо кожны ведае, што для вытворчасці 1 тоны паперы неабходна 18—20 дрэў. Мы лічым, што вельмі важна здаваць адслужыўшую паперу на перапрацоўку i не забываць пра тое, што адно пасаджанае дрэва можа ўнесці ўклад у чысціню навакольнага асяроддзя.

Надзея ДРАНІЦА,
настаўніца фізікі Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.