×

Памяць аб дзецях вайны

12.02.2020 14:53,

8 лютага — гэта салют у мінулае ўсім вядомым і невядомым героям, гэта звон па трагічна загінулых хлопчыках і дзяўчынках, гэта наша памяць аб дзецях вайны.

Напярэдадні гэтага дня ў нашай установе адукацыі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста. У мэтах выхавання патрыятызму, любові і гонару за свой народ мы стараемся данесці да дзяцей усю праўду пра даўно мінулыя падзеі.

Навучэнцы нашай школы ўспомнілі юных герояў, ушанавалі хвілінай маўчання тых, хто загінуўу гады вайны, хто ўнёс свой уклад у незалежнасць і свабоду нашай Радзімы і каму мы, сённяшняе пакаленне, абавязаны шчаслівай жыццём.

Навучыць дзяцей суперажываць юным героям, шанаваць іх подзвіг, расці годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы — вось галоўная задача пры правядзенні такіх мерапрыемстваў, як Дзень памяці юнага героя-антыфашыста.

Вольга КІСЕЛЬ,
класны кіраўнік 1 класа ДУА “ВПК Ялуцэвіцкі дзіцячы сад — пачатковая школа” Зэльвенскага раёна.