Павышэнне прафесійнага ўзроўню

- 21:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

26 лютага на базе Доцішскай сярэдняй школы прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў хіміі і біялогіі Воранаўскага раёна. Падчас пасяджэння настаўнікі наведалі адкрыты ўрок біялогіі ў 9 класе, прынялі ўдзел у майстар-класе, абмеркавалі тэарэтычныя пытанні на тэму “Выніковае ацэньванне дзейнасці вучняў праз выкарыстанне прыёмаў зваротнай сувязі, узаемаацэнкі і самаацэнкі”.

На ўроку біялогіі “Будова і функцыі сэрца” настаўніца хіміі і біялогіі Аксана Валер’еўна Андруконіс падзялілася вопытам з выкарыстаннем тэхналогіі актыўнай ацэнкі. Была прадэманстравана работа навучэнцаў з карткамі “НаШтоБуЗу”, работа з тэкстам падручніка, муляжом сэрца, інфармацыйна-камп’ютарнымі тэхналогіямі, і іншымі формамі работы (франтальная, індывідуальнае паведамленне, работа ў групах).

Падчас правядзення трэнінгу па распрацоўцы крытэрыяў паспяховасці для самаацэнкі навучэнцаў пры выкананні навучальных заданняў па хіміі і біялогіі настаўніца хіміі Яніна Яўгеньеўна Міхайлава Забалацкай сярэдняй школы распрацавала розныя віды заданняў для настаўнікаў. Падчас работы ў групах настаўнікі авалодалі ўніверсальным сістэмным спосабам апрацоўкі інфармацыі і распрацавалі крытэрыі паспяховасці для самаацэнкі.

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання завяршылася абмеркаваннем тэарэтычных пытанняў.

Аксана АНДРУКОНІС,
настаўнік хіміі і біялогіі Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий