×

Пазлы сваімі рукамі

03.02.2020 11:09,

Развіваць фантазію і ўяўленне, дробную маторыку рук і каардынацыю рухаў, логіку, выхоўваць уседлівасць і цярпенне, якія так неабходныя дзіцяці, можна гуляючы ў пазлы.

Пазлы адносяцца да катэгорыі развіццёвых гульняў. Можна купіць гатовыя пазлы, цяпер іх прадаецца вялікая колькасць. Я ж пайшла другім шляхам — зрабіла пазлы з непрыдатнага матэрыялу, выкарыстоўваючы вокладкі з каляровага кардону і паперы, альбомаў для малявання, непрыдатныя размалёўкі, якія шкада выкінуць. Пазлы атрымаліся і для дзяўчынак, і для хлопчыкаў. 

Для дзяцей былі зроблены і “матэматычныя пазлы”, якія  дапамагаюць замацоўваць дзецям лічэнне ў межах 10, лічэнне ў прамым і адваротным парадку.

Пазлы — гэта наглядны прыклад таго, як займальна і весела можна правесці час, выдатна сумясціць і гульню, і навучанне, і развіццё. Дзеці з задавальненнем карыстаюцца гульнявымі дапаможнікамі. Гэта няцяжка і не займае шмат часу, а грошы эканоміць.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальніца дашкольнай адукацыі ДЦРД Навагрудскага раёна.