×

Першы раз у першы клас

03.09.2019 11:42,

2 верасня 10 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак Геранёнскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна адправіліся ў дзівоснае падарожжа ў Краіну ведаў.

На першым уроку “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” першакласнікі з любоўю і гонарам разказвалі аб Радзіме, чыталі вершы, слухалі песні. Радзіма — гэта родны дом і нашы бацькі, гэта родная школа і нашы сябры, гэта родны край і людзі, якія жывуць побач з намі. Для кожнага чалавека яго Радзіма самая лепшая, самая дарагая.

На ўроку вучні “вырасцілі” на абрысах Рэспублікі Беларусь кветкі. А каб кветкі не завялі, паабяцалі кожны дзень “паліваць” іх ведамі, атрыманымі на ўроках.

Першакласнікі падзяліліся сваім марамі: кім хочуць стаць, калі вырастуць. Я жадаю, каб усе іх мары збыліся. Я веру, што кожны з іх будзе старанна вучыцца і рабіць усё магчымае, каб наша Радзіма квітнела.

Людміла ШЛЕМПА,
настаўніца 1 класа Геранёнскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна.