×

Пра асноўны закон дзяржавы

21.03.2020 15:21,

Напярэдадні святкавання дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у піянерскай дружыне імя Люсі Сечка Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшла інтэрактыўная гульня “Мы грамадзяне Беларусі”.

Размова вялася пра Асноўны Закон нашай дзяржавы, які вызначае жыццё краіны, правы і абавязкі яе грамадзян. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі каранямі Канстытуцыі. Для замацавання матэрыялу дзеці здзейснілі падарожжа па старонках Асноўнага Закону краіны. Вучні пазнаёміліся з раздзеламі і асноўнымі артыкуламі Канстытуцыі. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі артыкулы, рашалі прававыя задачы.

Падчас мерапрыемаства адбылося ўручэнне кніг “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” піянерам, якім споўнілася 14 гадоў.

 

Марына ПАЎЛОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар  ДУА “Любчанская СШ” Навагрудскага раёна.