×

Пра чысціню і здароўе

10.02.2020 12:49,

Каб яшчэ раз нагадаць дзецям простыя правілы штодзённай асабістай гігіены, педагогі Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці  арганізавалі “Дзень здароўя”. 

Дзеці нашай дашкольнай установы сустрэліся з медсястрой, якая правяла гутарку аб тым, адкуль бяруцца мікробы, як яны трапляюць у арганізм. Расказала і прадэманстравала на прыкладзе, як трэба правільна мыць рукі. Асаблівую ўвагу ў размове ўдзялілі хваробам брудных рук і вывучылі з дзецьмі важныя словы: “Ад простай вады і мыла ў мікробаў растаюць сілы”. 

У фізкультурным зале была праведзена аздараўленчая хвілінка, мэтай, якой стала далучэнне дзяцей да здаровага ладу жыцця. 

У канцы дня дзеці разам са сваімі выхавальнікамі арганізавалі выставу “Чысціня — залог здароўя”, ацэнку якой змаглі даць дарослыя, калі забіралі сваіх дзяцей дадому. 

Дашкольнікам вельмі спадабаўся такі фармат сустрэч з медыцынскім работнікам. Дзеці адзначылі, што раней нават не задумваліся аб тым, што ёсць пэўныя правілы мыцця рук і догляду цела, якія абавязкова неабходна выконваць, каб быць здаровымі.

Марына ГРЫНЬ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.