×

Пра дзірачкі ў блінах

11.06.2019 14:55,

У гімназіі № 1 Дзятлава адбыўся раённы конкурс даследчых работ  “Я — даследчык”.

Удзельнікаў конкурсу юных даследчыкаў прывітала Т.А.Кулеш, загадчык раённага метадычнага кабінета, пажадала школьнікам поспехаў, новых ідэй і перамог, затым метадыст раённага метадычнага кабінета Л.М.Волкава пазнаёміла ўдзельнікаў з журы, пажадала вучням і настаўнікам далейшых навукова-даследчых дасягненняў.

Навучэнцы нашай школы Паліна Рыбак (4 клас) і Мацвей Маркевіч (1 клас) у намінацыі “Нежывая прырода” прадставілі даследчую работу “Дзірачкі ў блінах”. Паліна і Мацвей з вялікім захапленнем расказвалі аб доследах з дражджамі, з харчовай содай. Нават падзяліліся сакрэтам з’яўлення дзірачак у блінах. І журы гэта адзначыла, прысудзіўшы першае месца. Мы віншуем пераможцаў і жадаем ім новых цікавых даследчых работ.

Вольга СЯМАШКА,
выхавальніца ГПД,
Святлана ГАЙДУК,
настаўніца пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.