×

Пра гісторыю вогнетушыцеля

12.02.2020 14:54,

У дзень нараджэння вогнетушыцеля нашым выхаванцам сумаваць не давялося. 7 лютага ў Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна ў рознаўзроставай групе № 3 прайшлі заняткі, прысвечаныя дню нараджэння вогнетушыцеля. 

Дзеці з цікавасцю праслухалі гісторыю стварэння вогнетушыцеля і даведаліся, што прататыпы вогнетушыцеля з’явіліся яшчэ ў XVII стагоддзі: гэта былі шкляныя колбы з вадой, якія ўсталёўваліся ў памяшканнях. Аднак афіцыйнай датай з’яўлення вогнетушыцеля прынята лічыць 7 лютага 1863 года.

Разам з выхавальнікам дзеці абыгралі жыццёвую сітуацыю і даведаліся, як трэба паводзіць сябе ў выпадку пажару ў сваёй і суседняй кватэрах. З дапамогай гульні “Я пажарны” дзеці замацавалі атрыманыя веды. 

У канцы заняткаў усе атрымалі падарункі-размалёўкі і выказалі жаданне патрымаць і сфатаграфавацца на памяць з “героем дня”.

Ала АЛЯШКЕВІЧ,
выхавальніца Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.