×

Правядзём лета-2020 разам?

21.03.2020 15:01,

Летняя пара вабіць доўгачаканым і незабыўным адпачынкам. Яшчэ свежыя ў памяці яркія падзеі лета-2019, а мы ўжо будуем планы, як жа правядзём лета-2020. Школьнікі з нецярпеннем чакаюць самыя вялікія летнія канікулы.

Прапаную вам памарыць пра лета-2020. Запрашаю з 1 па 18 чэрвеня адпачыць на спартыўна-патрыятычнай змене “Свіцязянская квесторыя”, з 21 чэрвеня па 8 ліпеня — на духоўна-маральнай змене рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні “СВЕТ”, з 11 па 28 ліпеня стаць удзельнікам свіцязянскай лідар-сесіі “Лідар-клуб, або Тэрыторыя магчымасцяў”, з 31 ліпеня па 17 жніўня адпачыць на турысцка-краязнаўчай змене “На скрыжаванні родных дарог”, а з 19 па 27 жніўня — на змене дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў “Дарогаю піянерскіх спраў і спраў БРСМ”.

А ці ведаеце вы, што ў Навагрудскім раёне ў аздараўленчага лагера “Свіцязь” ёсць сябры, якія гэтак жа дораць дзецям незабыўны адпачынак, яркія ўражанні, а таксама магчымасць папрацаваць і стаць крышачку дабрэйшым. Гэта аздараўленчыя лагеры на базе ўстаноў адукацыі.

На працягу ўсіх канікул працуюць школьныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, у чэрвені і жніўні — палатачныя, палатачна-перасоўныя і лагеры ў маляўнічым месцы, у чэрвені і ліпені — кругласутачныя і лагеры працы і адпачынку.

Правядзём лета разам? Няхай лета-2020 стане яркім і незабыўным святам для дзяцей!

Алёна РАХОЎСКАЯ,
дырэктар Навагрудскага раённага аздараўленчага лагера “
Свіцязь Навагрудскага раёна.