×

Проста так!

04.11.2019 11:46,

З 28 па 31 кастрычніка ў рамках тыдня дабрыні ў Любчанскай сярэдняй школе прайшла акцыя “Проста так!”. Выхаванцы групы прадоўжанага дня, вучні 2—4 класаў, з пажаданнямі здароўя, шчасця без пэўнай нагоды, проста, каб парадаваць мінакоў, пажылых людзей, дарылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Падарункі былі розныя: малюнкі, паштоўкі, цукеркі і проста добрыя словы. Вучні нават цукеркі адметна — “Усміхніся”, “Добрага дня” — і наклеілі гэтыя назвы на ласунак. Між іншым скажу, што магчымасць атрымліваць і дарыць падарункі проста так, без нагоды, крыху здзівіла і маіх выхаванцаў, і тых, каму іх дарылі.

Але мэта акцыі — навучыць дзяцей дарыць цеплыню душы. Многія задумаліся над сваімі паводзінамі, сталі больш спагадлівыя і ўважлівыя адзін да аднаго. Спадзяюся, што  для вучняў акцыя “Проста так!” навучыла дапамагаць людзям, дарыць цеплыню, радасць і ўсмешку тым, хто побач.

Марына ШНІГІР,
выхавальніца групы прадоўжанага дня Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.