×

Прыгоды ў краіне ведаў

03.09.2019 12:03,

Першы восеньскі сонечны дзень свята ўсіх школьнікаў. Але ён значны і для дашкольнікаў. Штогод у яслях-садзе № 6 Навагрудка гэты дзень сустракаюць весела і крэатыўна.

Вось і гэты год не стаў выключэннем. 2 верасня 2019 года выхаванцы сада адправіліся ў падарожжа па чароўнай краіне ведаў. для гэтага яны павінны былі атрымаць квіткі для падарожжа. Але адбылося прыкрае непаразуменне: квіткі зніклі! Нашы дзеці не разгубіліся і пераадолелі ўсе перашкоды на шляху да іх пошуку. Малышы спявалі, танцавалі, гралі на музычных інструментах, гулялі ў рухавыя гульні. І дапамагалі ім у гэтым галоўныя героі з любімага мультфільма “Маша і Мядзведзь”. Доўгачаканыя квіткі былі атрыманы не толькі для дзяцей, але і для Машы і Мядзведзя. Падарожжа ў краіну ведаў пачалося…

 

Лідзія АНІШЧЫК,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 6 Навагрудка.