×

Прыйшоў Спас — яблычкі прыпас

20.08.2019 17:10,

На зыходзе лета шчодра адзначаюцца святы ўраджая. Напрыклад, Спас: мядовы, яблычны і арэхавы. Людзі збіраюць шматлікія дары прыроды, запасаючы іх на доўгую зіму. Спасы яшчэ святкуюцца і як развітанне з летам. Найбольш вядомае ў наш час свята Яблычнага Спасу.

Выхаванцы Нягневіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці таксама адсвяткавалі Яблычны Спас. Да дзяцей прыйшла сама яблынька. З ёй выхаванцы вадзілі карагоды, спявалі песні, адгадвалі загадкі. Асноўным атрыбутам свята сталі яблыкі.

Цікавыя гульні і конкурсы дапамаглі малым у забаўляльнай форме пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі гэтага свята, стварылі выдатны настрой,  дзеці атрымалі велізарны зарад радасных эмоцый і ўражанняў.

Напрыканцы свята, па старадаўнім звычаі, яблынька ўсіх запрасіла на “сталаванне”. Яблычны Спас — можна і яблычкам паласавацца.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальніца Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.