×

Прылятайце, крылатыя сябры!

21.03.2020 15:08,

Напярэдадні Сусветнага дня птушак, які адзначаецца 1 красавіка, вучні Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна падрыхтаваліся загадзя.

На працягу сакавіка на ўроках працоўнага навучання вучні разам з настаўнікам тэхнічнай працы Дзмітрыем Пятровічам Качаном майстравалі шпакоўні. Да работы далучыліся вучні пачатковых класаў і іх бацькі. Працавалі шчыра і дружна.

Размясціць шпакоўні вырашылі ва Уселюбскім парку, каля касцёла Святога Казіміра. Атрымаўся сапраўдны інтэрнат для птушак.

“Калі ласка, нашы пярнатыя сябры, засяляйцеся ў новыя хаткі!” — такімі словамі сустракалі вучні шпакоў.

Тамара МАЦКЕВІЧ,
педагог-арганізатар Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.