×

Прыступкі здаровага харчавання

24.03.2020 11:38,

Здароўе чалавека шмат у чым залежыць ад харчавання — у гэтым пераканаліся вучні пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка.

Падчас інтэрактыўнай гульні “Магазін” малодшым школьнікам неабходна было разабрацца, якія з прадуктаў харчавання карысныя і іх неабходна купляць, а ад якіх прадуктаў можна адмовіцца. Дзеці раскладвалі прадукты харчавання па кошыках: у зялёны — карысныя прадукты, а ў чырвоны — шкодныя.

Пры выкананні задання “Смачнае/нясмачнае, карыснае/шкоднае” навучэнцы ўважліва размяркоўвалі прадукты па групах. У групу “Нясмачна і шкодна” не трапіў ніводзін з прапаваных прадуктаў. А вось шакаладкі, цукеркі і печыва — любімыя прысмакі дзяцей — не ўсе ўдзельнікі гульні вызначылі смачнымі і шкоднымі. Затое аднадушна дзеці лічаць карыснымі прадуктамі садавіну, малако і аўсяную кашу.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва выконвалі заданні. Калі і былі памылкі, то дружна дапамагалі адзін аднаму. Але самае галоўнае, што дзеці вучыліся культуры харчаванню, а значыць — здароваму ладу жыцця.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Навагрудка.