×

Пяць прычын пабываць у Ваўкавыску

07.08.2019 12:31,

У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Рось” на адкрыцці чацвёртай змены прайшло свята “Тэалін TRAVEL, сустракай дзяцей!”. На мерапрыемства былі запрошаны бацькі, бабулі, дзядулі, сваякі выхаванцаў лагера. На ўрачыстай лінейцы дзеці спявалі гімн нашага любімага лагера, атрымалі сімвалы атрада: рознага колеру гальштукі.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел і бацькі выхаванцаў. Свята прадоўжылася вясёлай дыскатэкай, на якую былі запрошаны выхаванцы з суседняга лагера “Лясная казка”, дзе адпачываюць дзеці з Лідскага раёна і Гродна.

Наперадзе дзяцей чакае цікавае і займальнае падарожжа па малой радзіме на працягу 18 дзён. Выхаванцы “пройдуць” па шасці маршрутах: маршрут № 1 — эрудыт-круіз “Ваўкавыск –— горад старажытны...”, маршрут № 2 — віктарыны “Землякі, якія праславілі малую радзіму”, маршрут № 3 — гульня-падарожжа “Славутасці Ваўкавыскага раёна”, маршрут № 4 — турнір “Сучасны Ваўкавыскі раён”, маршрут № 5 — віктарына “Прыродныя багацці малой радзімы” і маршрут № 6 — экспрэс-турнір “Пяць прычын пабываць у Ваўкавыску”.



Акрамя гэтых маршрутаў дзяцей чакаюць экскурсіі па Ваўкавышчыне і па Гродзенскай вобласці, а таксама мноства сустрэч з цікавымі людзьмі, знаёмства з работай супрацоўнікаў РАНС, РАУС. Наведаюць наш лагер байкеры, удзельнікі рыцарскага клуба, народнага ансамбля.

Жанна КЕДАЛА,
дырэктар аздараўленчага лагера “Рось” Ваўкавыскага раёна.