×

Размалюй жыццё яркімі фарбамі

11.02.2020 16:36,

У лютым 2020 года ў гімназіі № 1 Іўя праходзіць месячнік псіхалагічнага здароўя, які ўжо стаў традыцыйны. Асноўная мэта — фарміраванне пазітыўнага мыслення і стаўлення да жыцця, стварэнне здаровага псіхалагічнага клімату для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Дэвіз месячніка 2020 года — “Размалюй жыццё яркімі фарбамі!”.

Кожны з тыдняў атрымаў сваю назву і тэматычнае напаўненне: тыдзень пазітыўнага настрою, тыдзень будучыні, тыдзень самапазнання і тыдзень асветы.

У рамках месячніка ўжо прайшлі агульнагімназічныя акцыі “На адной хвалі”, “Больш пазітыву”, “Пазітыўны аракул”, “Вазьмі добры настрой”, “Пісьмо самому сабе”, “Выберы свой шлях”, а таксама сацыялагічныя апытанні “Шчасце — гэта...”, “Прафесійна важныя якасці прафесій, якія выбіраюць выпускнікі 2020 года”.

Вучні 5—6 класаў сталі ўдзельнікамі квест-гульні “У пошуках нязведанага”, а навучэнцы 8—11 класаў наведалі спектакль па аповесці Б.Васільева “А золкі тут ціхія...” у Іўеўскім цэнтры культуры і адпачынку. У класах прайшлі хвілінкі інфармавання “Аб карысці ўсмешкі і кампліментаў”, “Правільны прафесійны выбар — твая ўпэўненая будучыня”, “Новае пакаленне — новыя прафесіі”.

Адбылася гутарка з хлопчыкамі і дзяўчынкамі з 8 класаў пра каштоўнасці жыцця, здароўе з урачом псіхіятрам-нарколагам Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксеем Яўгенавічам Фёдаравым. А наперадзе ўсіх чакаюць псіхалагічныя трэнінгі, тэсты, акцыі, выставы, конкурсы, цікавыя сустрэчы і тэматычныя класныя гадзіны, бо месячнік псіхалагічнага здароўя — гэта час унікальных спраў.

Марына СТАСЯЛОВІЧ,
педагог-псіхолаг гімназіі № 1 Іўя.