×

Развітанне з летам

02.09.2019 16:02,

У апошнія дні адыходзячага цёплага лета ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшло свята “Развітанне з летам”. Усе выхаванцы дзіцячага садка сабраліся, каб сказаць любімаму лету: “Бывай! Бывай да наступнага года!”.

А сонечнае лета не спяшалася развітвацца з дзецьмі, працягвала весяліцца. Спявалі разам песні, чыталі вершы, гулялі ў вясёлыя рухавыя гульні “Сонейка і дожджык”, “Музычны капялюш”.

А старшыя дашкольнікі перанесліся ў госці да лета з дапамогай чароўнай кветкі, прамаўляючы тэкст: “Ляці, ляці пялёстак…”. Усе казачныя персанажы сумесна з дзецьмі танцавалі “Я малюю рэчку”, “Усё вакол”, спаборнічалі ў гульнях-эстафетах.

Усё павесяліліся, пагулялі, усе вакол сябрамі сталі. Але, аднак, надышла пара развітвацца. Да пабачэння, лета! Добры дзень, восень!

Ірына ГАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Астраўца.